Сяргей Ціханоўскі ў зняволенні моцна схуднеў

Сяргей Ціханоўскі ў зняволенні

Сяргей Ціханоўскі ў зняволенні

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага стала цяжка пазнаць — у зняволенні ён моцна схуднеў. Пра гэта расказала былая палітзняволеная Алеся Буневіч, якая сустрэла блогера ў турэмным цягніку, піша "Наша Ніва".

Паводле яе, у Ціханоўскага быў зямлісты колер твару, змарнелы выгляд. "Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі", — апавядае Буневіч.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў траўні 2020 года падчас прэзідэнцкай кампаніі. У снежні 2021-га яго асудзілі на 18 гадоў калоніі. Потым яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі і дадалі яшчэ паўтара года. Вестак ад палітвязня сям'я не мае ўжо больш за год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі