Вы тут

Сяргей Ціханоўскі павіншаваў Святлану Ціханоўскую

Сяргей і Святлана Ціханоўскія з дзецьмі на архіўным здымку

Лідару дэмакратычнага руху Святлане Ціханоўскай 11 верасня споўнілася 39 гадоў. Яна пайшла ў палітыку летась, пасля таго, як не быў дапушчаны да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах яе муж, Сяргей Ціханоўскі. Ціханоўская хутка здабыла папулярнасць — падчас паездак па краіне яна збірала вялізныя мітынгі. І не дзіўна, што ў абвешчаныя ЦВК вынікі выбараў многія не паверылі, пачаліся масавыя пратэсты, а легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі не прызнаюць шматлікія краіны свету.

Ужо больш за год Святлана Ціханоўская жыве з дзецьмі за мяжой, прадстаўляе беларускі дэмакратычны рух, здзяйсняе шматлікія паездкі, праводзіць сустрэчы, змагаецца за вызваленне беларускіх палітвязняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі, які з канца траўня 2020-га знаходзіцца за кратамі. Закрыты суд над ім праходзіць у Гомелі.

Ціханоўскі павіншаваў сваю жонку з днём нараджэння. Адвакатка Наталля Мацкевіч перадала праз Twitter ягоныя словы на выпадак, калі ліст з віншаваннямі не пройдзе цэнзуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.