Сяргей Чэрачань апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму

Сяргей Чэрачань апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму

Сяргей Чэрачань апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму. Ён зрабіў гэта першым сярод кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Яе асноўныя тэзісы: Адкрыць Беларусь для свету і свет для Беларусі; Стварыць умовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу (правесці "сумленную і празрыстую прыватызацыю"); Стварыць камфортнае серадовішча для жыцця беларусаў; Прыбраць тое, што перашкаджае беларусам жыць і працаваць (адмяніць "падатак на дармаедаў", транспартны падатак і абавязковае размеркаванне, увесці мараторый на смяротнае пакаранне); Вярнуць беларусам падтрымку і абарону дзяржавы; Увесці мясцовае самакіраванне для развіцця рэгіёнаў; Развіваць нацыянальныя каштоўнасці і самаідэнтычнасць; Зрабіць дзяржаву абслугоўваючым сервісам для грамадзян.

Праграмы кандыдатаў у прэзідэнты будуць апублікаваны ў прэсе.

Чэрачань — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (раней яе лідарам быў Станіслаў Шушкевіч).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі