Сярэдні ўзрост трэнераў футбольнага клуба БАТЭ — 32 гады

Варатар чатырохразовага чэмпіёна Беларусі па футболе барысаўскага БАТЭ Аляксандр Федаровіч прыняў рашэнне завяршыць гульнявую кар’еру.
Аднак ён працягне працаваць у клубе ў якасці трэнера варатароў, паведамляе “Прэсбол”. На афіцыйным сайце БАТЭ Федаровіч патлумачыў сваё рашэнне тым, што ў якасці трэнера ён зможа прынесці большую карысць камандзе.

Аляксандр Федаровіч: “Я палічыў, што змагу быць найбольш карысным камандзе ў ролі трэнера. Я прыняў рашэнне завяршыць гульнявую кар'еру.

Думаю, што аператыўнае стварэнне новага трэнерскага штаба, змены ў кіраўніцтве клубам дазволяць хутчэй пераадолець сумненні ў сэрцах заўзятараў і нявызначанасць у разуменні будучыні клуба. Я лічу, што не адбылося нічога страшнага і мы будзем развівацца далей”.


Цяпер у БАТЭ самы малады трэнерскі склад у беларускім чэмпіянаце. А калі браць пад увагу толькі трэнераў па гульнявой падрыхтоўцы, то сярэдні ўзрост настаўнікаў БАТЭ — 32 гады: галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка (1977 года наражэння), трэнер Вадзім Скрыпчанка (1975) і трэнер Аляксандр Федаровіч (1973).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі