Сям'я беларусаў не змагла паляцець у Турцыю, у хлопчыка быў несапраўдны пашпарт
![Сям'я беларусаў не змагла паляцець у Турцыю, у хлопчыка быў несапраўдны пашпарт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paszpartbm.jpg.webp?itok=Iqz6c1xW)
Міліцыя выплаціць жыхарам Віцебска кампенсацыю за сапсаваны адпачынак — 13 мільёнаў рублёў. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі двухгадоваму хлопчыку выдалі несапраўдны пашпарт — супрацоўнік забыўся паставіць пячатку і подпіс. Памылка выявілася ў аэрапорце, калі памежнікі не прапусцілі сям'ю ў самалёт, які ляцеў у Турцыю.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", жыхары Віцебска вярнуліся ў свой горад і на працягу аднаго дня атрымалі новы пашпарт. Аднак адпачынак быў сапсаваны — ён скараціўся на два дні. Да таго ж, давялося купляць новыя авіябілеты і паўторна аплаціць трансфер ад аэрапорта да гатэля. Матэрыяльныя страты былі выстаўленыя раённаму аддзелу ўнутраных спраў і суд узяў бок пазоўнікаў. Бакі заключылі міравое пагадненне і дамовіліся пра суму кампенсацыі. Вызначэнне суда пакуль не набыло законную сілу.
Фота: Bymedia.net, Fotolia
![Сям'я беларусаў не змагла паляцець у Турцыю, у хлопчыка быў несапраўдны пашпарт](/sites/default/files/paragraphs/image/946423184fotolia715.jpg)