Сям’і Салея за авіякатастрофу страхаўшчыкі не выплацілі належную суму

Пра гэта заявіў адвакат маці загінулага хакеіста яраслаўскага клуба "Лакаматыў" Аляксандра Васюнова. Па словах адваката Ігара Трунова, належную суму яшчэ не выплацілі ніводнаму са сваякоў загінулых хакеістаў.



28 лістапада маці хакеіста Любоў Васюнова падала ў Цвярскі суд Масквы пазоў да авіяперавозчыка "Як-Сэрвіс" на 14 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 470 тысяч долараў). У гэтую суму ўключаная кампенсацыя за маральную шкоду ў памеры 5 мільёнаў расійскіх рублёў, а таксама страхавыя выплаты ў памеры 9 мільёнаў. Самалёт лятаў за мяжу, так што быў застрахаваны па еўрапейскіх правілах. Зыходзячы з іх сям'і загінулага пасажыра належыць 11 мільёнаў расійскай рублёў. Прычым гэта сума адпавядае расцэнкам двухгадовай даўнасці.



Пакуль жа Любоў Васюнова атрымала ад страхавой кампаніі толькі 2 мільёны, паведамляюць расійскія СМІ.



Нагадаем, што 7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт з хакеістамі расійскага“Лакаматыва”, якія ляцелі ў Мінск на матч супраць “Дынама”. У авіякатастрофе загінулі беларускія хакеісты Сяргей Астапчук і Руслан Салей, а таксама беларускі трэнер Мікалай Крываносаў.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі