Вы тут

Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй імя Макейна

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская ўзнагароджаная прэміяй імя Джона Макейна амерыканскага няўрадавага Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI). Паведамленне пра гэта з'явілася ў Твітар-акаўнце арганізацыі

У сваёй прамове Ціханоўская заклікала спыніць гвалт у Беларусі.

Дарэчы, сам сенатар-рэспубліканец Джон Макейн, які памёр ў 2018 годзе, да канца жыцця быў актыўным праціўнікам улады Аляксандра Лукашэнкі і выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі. 

Міжнародны Рэспубліканскі інстытут — некамерцыйная арганізацыя, якая мае сваёй мэтай дапамогу асобным краінам у будаўніцтве дэмакратыі. У Расіі ў 2016 годзе Генпракуратура прызнала яе дзейнасць непажаданай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.