Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дыпламатамі 25 краін

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дыпламатамі 25 краін

Перамога Украіны можа адчыніць акно магчымасцяў для перамен у Беларусі. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла замежным дыпламатаў на брыфінгу, які адбыўся 14 верасня ў Вільні, перадае яе прэс-служба.

Сустрэча прайшла ў чэшскай амбасадзе, бо Чэхія старшынюе ў Савеце ЕС. Удзел у ёй прынялі дыпламаты 25 краін: Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.

Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі ў Беларусі. Яна згадала справы Марфы Рабковай, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты, Ганны Тукавай. Таксама яна асудзіла затрыманне часовай паверанай ЕС у Беларусі Эвеліны Шульц.

Палітык заклікала не ўручаць Лукашэнку даверчых граматаў Лукашэнку. У Беларусь яна прапануе дасылаць не амбасадараў, а часовых павераных, якія, як правіла, даверчыя лісты не ўручаюць.

Ціханоўская заявіла, што візавыя абмежаванні, якія ўводзіць Захад, не павінны быць усеагульнымі. Магчымасць перамяшчацца праз мяжу дапамагае трымаць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў. Яна выступіла супраць візавага бану для ўсіх беларусаў, але падтрымала ідэю забараніць уезд і перамяшчэнні супрацоўнікам урадавых структураў, спецслужбаў, сілавікам і прапагандыстам.

Гаворачы пра амністыю для палітвязняў, Ціханоўская заявіла, што вызваліць і рэабілітаваць павінны усіх, без аніякіх дадатковых умоваў. Палітычныя справы мусяць быць спыненыя і закрытыя. Нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязнямі.

Акрамя таго, Ціханоўская распавяла пра першы месы працы Аб'яднанага пераходнага Кабінета, заклікала аказаць усёабдымную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Гаворачы пра сувязь з беларусамі, якія засталіся на радзіме, яна анансавала праект "Лічбавай Беларусі", які павінен дапамагчы падтрымліваць сувязь. Таксама ён павінен дазволіць беларусам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі