Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі

Святлана Ціханоўская наведае 9-12 лістапада з рабочым візітам Германію. Як паведамляе яе прэс-служба, лідарка дэмакратычнага руху сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам (напярэдадні пра запланаваную сустрэчу паведаміла і яго канцылярыя). Таксама запланаваныя сустрэчы з лідарамі палітычных груп у Бундэстагу, міністрамі, прэтэндэнтамі на пасады канцлера і міністра замежных спраў (у Германіі ідзе фармаванне новага кааліцыйнага ўраду), з прадстаўнікамі бізнесу і "юрыдычных колаў". Ціханоўская выступіць з лекцыяй пра каштоўнасці пратэстнага руху ў Беларусі і еўрапейскай палітыкі ў дачыненні нашай краіны.

Беларускі палітык збіраецца перадаць нямецкаму ўраду прапановы па аднаўленні законнасці ў Беларусі, наконт арганізацыі перамоваў і іх фармату.

Гэта чацвёрты візіт Святланы Ціханоўскай у Германію за апошні год. Яна сустракалася з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у снежні 2020 года. Тады ён выказаў захапленне подзвігам беларускага народу — масавымі акцыямі, якія працягваліся некалькі месяцаў.

Ціханоўская наведае Германію напярэдадні міжнароднай канферэнцыі ў Вене, якая прадугледжвае дыялог па "беларускім пытанні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі