Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам
![Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-09-09t072629z_1568505669_rc2vui90xik4_rtrmadp_3_belarus-election-tsikhanouskaya-poland.jpg.webp?itok=ZiRWdWnp)
Святлана Ціханоўская прыехала з Літвы ў Польшчу. Яна сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам Матэвушам Маравецкім. Як паведамляе polskieradio.pl, Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму, які працягваецца ў гарадку Карпач на поўдні Польшчы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яна атрымае спецыяльную ўзнагароду форуму.
На перамовах з прэм'ерам Польшчы разам са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі сябры Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Вольга Кавалькова.
Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.