Святлана Ціханоўская прыехала да "Валадаркі", дзе судзяць яе мужа

Святлана Ціханоўская прыехала да "Валадаркі", дзе судзяць яе мужа

27 ліпеня ў Мінску судзяць арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Паводле адміністрацыйнага пратакола ДПС, 27 траўня на пікеце ў Магілёве ён выйшаў на праезню частку. Ціханоўскага судзяць за парушэнне правілаў дарожнага руху для пешаходаў.

Да будынка ДАІ ГУУС МІнгарвыканкама прыйшлі дзясяткі людзей, каб падтрымаць блогера. Меркавалася, што яго справа разглядаецца там. Прыехала і яго жонка — кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Аднак адзін з супрацоўнікаў ДАІ паведаміў ёй і адвакатам, што разгляд справы адбываецца ў СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага.

На "Валадарку" паехалі адвакаты, а таксама жонка блогера. Ціханоўская лічыць чарговы суд над яе мужам "прадстаўленнем" і абураецца дзеяннямі міліцыі. Кандыдатка ў прэзідэнты кажа, што перадала мужу ў СІЗА новы тэлевізар, але пазней ёй сказалі, што ён няспраўны. Цяпер тэхніку трэба везці ў краму на праверку. "Гэта ўсё рэчы з аднаго шэрагу, каб ускладніць ягонае жыццё ў турме", — перадае Радыё "Свабода" словы Ціханоўскай.

Жанчына распавяла, што Сяргею Ціханоўскаму перадалі ў СІЗА больш за сотню лістоў у яго падтрымку, але гэта толькі малая частка таго, што яму пішуць.

Суд аштрафаваў блогера на 81 рубель (3 базавыя велічыні). Ён не прызнаў сваёй віны і збіраецца абскарджваць пастанову, перадала адвакатка Наталля Мацкевіч.

Дарэчы, 4 жніўня ў 12:00 адбудзецца чарговы суд. На ім будуць разглядаць скаргу Ціханоўскага на дзеянні кіраўніцтва Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі