Святлана Ціханоўская даслала ліст прэзідэнту Савета ICAO

Святлана Ціханоўская даслала ліст прэзідэнту Савета ICAO

Святлана Ціханоўская даслала ліст прэзідэнту Савета ICAO, перадае яе прэс-служба. 

31 студзеня Савет ICAO збярэцца, каб абмеркаваць даклад пра пасадку самалёта Ryanair у Беларусі. 

У сваім лісце Ціханоўская заявіла, што інцыдэнт "быў наўмыснай, загадзя спланаванай аперацыяй па арышце апанента". Яна прапанавала лічыць наўмыснай перашкодай расследаванню тое, што беларускі рэжым утойваў звесткі пра здарэнне. 

Ціханоўская заклікала дадаць да справаздачы паказанні авіядыспетчара Алега Галегава. Ён знаходзіўся ў дыспетчарскай падчас аперацыі па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair, а пасля эміграцыі ў Польшчу расказаў, як адбывалася аперацыя па пасадцы самалёта.

Даклад пра пасадку самалёта Ryanair Ціханоўская прапанавала даслаць старшыні Рады бяспекі ААН. На яе думку, гэты інцыдэнт стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы.

Акрамя таго, яна прапанавала выкласці даклад ICAO ў публічны доступ і зрабіць усё магчымае, каб ён стаў першым крокам для расследавання па факце захопу самалёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі