Святлана Ціханоўская адмовілася ад удзелу ў тэледэбатах

Святлана Ціханоўская адмовілася ад удзелу ў тэледэбатах

Святлана Ціханоўская адмовілася ад удзелу ў тэледэбатах. Ні кандыдата ў прэзідэнты, ні яе давераных асоб на іх не будзе. Пра гэта ў Telegram паведаміў штаб іншага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня. На апублікаваных фота відаць, што ў студыі былі толькі Алег Гайдукевіч — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, Сяргей Чэрачань і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў. Кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая ад удзелу ў дэбатах адмовілася раней. "Як вопытны палітык я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя больш слабымі апанентамі", — заявіла яна.

Дэбаты пакажуць на тэлеканале "Беларусь 1" у чацвер, пачатак а 17-й гадзіне. Яны будуць працягвацца каля гадзіны.

Ціханоўская 30 ліпеня праводзіць сустрэчу з выбарцамі ў мінскім парку Дружбы народаў, пачатак а 18-й гадзіне. З-за апошніх падзей з затрыманнем расіян у нашай краіне ўлады абвесцілі пра ўзмацненне мер бяспекі на такіх мерапрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі