Святлана Ціханоўская не адмяняе мітынг у Мінску 30 ліпеня

Святлана Ціханоўская не адмяняе мітынг у Мінску 30 ліпеня

Святлана Ціханоўская не будзе адмяняць сустрэчу з выбарцамі ў мінскім парку Дружбы народаў, прызначаную на 30 ліпеня. Пра гэта кандыдатка ў прэзідэнты паведаміла пасля наведвання Цэнтрвыбаркама. Мітынг павінен пачацца ў 18:00. 

На сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў паведаміў, што на вулічных акцыях будуць прымацца ўзмоцненыя меры бсяпекі. Месца правядзення масавых акцыяў будзе ачэпленае, удзельнікаў будуць правяраць металадэтэктарам і г.д. Аднак ніякага абмежавання на колькасць удзельнікаў улады ўводзіць не будуць. 

Гэтыя меры звязаныя з учорашнім затрыманнем 33 чалавек, звязаных з расійскай прыватнай ваеннай кампаніяй "Вагнер". Па словах беларускіх сілавікоў, яшчэ каля 170 баевікоў знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі