Святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю пасля 88 сутак арышту

Уладзіслаў Багамольнікаў / belstu.by
Уладзіслаў Багамольнікаў / belstu.by

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы 31 жніўня. З таго часу ён знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы 6 адміністрацыйных тэрмінаў запар. Чакалася, што ён мусіць выйсці 26 лістапада, але гэтага не адбылося. Мяркуючы па ўсім, на яго быў складзены новы пратакол і ён цяпер у статусе затрыманага чакае чарговы суд, адзначае “Хрысціянская візія”.

Умовы ўтрымання вельмі жорсткія — не прымаюць ніякіх перадач, у тым ліку лекі і вітаміны. Ва Уладзіслава моцны кашаль, які не праходзіць з яго першага арышту, калі ён хварэў на кавід.

Святар стаў ужо легендай Акрэсціна. Уладзіслаў чытае лекцыі па філасофіі для сваіх сукамернікаў — менавіта гэты прадмет ён выкладае і ў Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама ён духоўна падтрымлівае іншых зняволеных, у асяроддзі якіх карыстаецца вялікай павагай, — піша суполка.

Уладзіслаў Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі