Святар-актывіст Майдана адстрэльваўся ад "цітушак" (відэа)

Пра здарэнне паведаміў адзін з лідараў палтаўскага Майдана Алег Пустаўгар, інфармуе censor.net.ua. Паводле яго слоў, на святара Дзмітрыя Кулічкоўскага напалі "цітушкі", калі ён вярнуўся з Майдана ў сяло Марковка Кабяляцкага раёна.



Усе выходныя святар правёў на Палтаўскім Майдане, а да гэтага чытаў малітвы на Майдане ў Кіеве. Увечары 27 студзеня каля 20-й на яго напалі "цітушкі". Каб абараніць сябе, ён быў вымушаны адстрэльвацца з стрэльбы. Больш святар нічога не змог растлумачыць, бо знаходзіўся ў паніцы, кажа Пустаўгар.



Пра напад на святара паведамілі міліцыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі