Свята вясны
Сёння ў краіне традыцыйна адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. 8 сакавіка жанчыны становяцца аб’ектам асаблівай увагі мужчын, ім дараць падарункі, але найперш кветкі. Сёлета пашанцавала і з надвор’ем - нарэшце нас радуе сонейка.
Пачынаючы з 8 сакавіка, беларусы і беларускі будуць адпачываць чатыры дні. Аднак усе гандлёвыя арганізацыі беларускай сталіцы працуюць без выходных.
Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму, прадуктовыя, прамтаварныя, універсальныя крамы і рынкі 8-11 сакавіка будуць працаваць у звычайным рэжыме.
Скарацілі сваю працу толькі рынак «Маскоўскі» - да 18.30, і рынак «Ракаўскі» - да 18.00.