Свята беларускай паэзіі прайшло на радзіме Анатоля Сыса

Свята беларускай паэзіі прайшло ў нядзелю на радзіме паэта Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. У гэты дзень яму б споўнілася 49 гадоў. Нагадаем, таленавіты паэт Анатоль Сыс памёр у Мінску ў траўні 2005 года і пахаваны ў Гарошкаве.
Мерапрыемства праходзіла ўжо ў трэці раз. На магіле Сыса быў урачыста адкрыты помнік, створаны скульптарам Генікам Лойкам. Сродкі на яго сабралі больш за 300 чалавек. У свяце паэзіі ўдзельнічалі сваякі і сябры Анатоля Сыса, прадстаўнікі інтэлігенцыі - агулам болей за 120 чалавек.

"Можна мець пасведчанне паэта, пісьменніка, самога сябе такім лічыць, але такіх, якім быў Анатоль, - адзінкі. Пройдзе час, і Сыс будзе культавай асобай для Гомельшчыны, як Караткевіч для Віцебшчыны, Купала для Міншчыны", - такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі