Свой юбілей Андрэй Хадановіч адзначыць майстар-класам з “валянцінкамі”

Сёння Андрэй Хадановіч святкуе юбілей. Вядомаму беларускаму паэту і перакладчыку споўнілася 35 гадоў.
У інтэрв’ю Еўрарадыё паэт распавёў, што дзень нараджэння ён будзе адзначаць “у кампаніі Святога Валянціна”, паколькі гэтыя два святы яму ніколі не ўдавалася адзначаць асобна.

Андрэй Хадановіч: “Зранку буду святкаваць як выкладчык ліцэю ў коле ліцэістаў, пасля як выкладчык універсітэта ў коле студэнтаў, а ўвечары буду браць удзел у дурацкім, але, спадзяюся, сімпатычным і карысным мерапрыемстве — “Майстар-клас Андрэя Хадановіча”.

Павіншаваць паэта, а таксама прадставіць свае вершы і пачуць ацэнку Хадановіча, можна 14 лютага ў майстэрні скульптара Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці, 43 — 82). Пачатак у 17.30.

“Мы будзем абмяркоўваць іхнюю творчасць, а пасля я самазакахана буду бубнець штосьці сваё ў якасці павучэння”, — дадаў Хадановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі