Свінні адбіраюць у жыхароў вёскі Востраў жыццёвую прастору

Жыхары Ляхавіцкага раёна занепакоеныя сітуацыяй з жывёлагадоўчым беларуска-дацкім прадпрыемствам “Белдан” каля вёскі Востраў. Цяпер, у спякотнае надвор’е асабліва адчуваецца смурод, які ідзе ад тамтэйшых свінарнікаў. Калі ад “Белдана” дзьмухне ветрык, у вёсцы Востраў не прадыхнуць, лічаць яе жыхары.
 
 “Такі смурод ад гэтых свінняў — духі забівае, — гаворыць ураджэнец тых мясцін, жыхар Баранавіч Сяргей Гоўша. — Прыедзеш у родную вёску, а нібыта ў прыбіральню патрапіў. Буду пісаць скаргі. А што стане , калі ўвесь комплекс здадуць…”

Каля Вострава ёсць возера з чыстаю вадою. Яго абіраюць месцам адпачынку сотні людзей з усёй акругі. Між тым, на сёння на “Белдане” гадуюць каля 35 тысяч свінняў. Да 2011 года комплекс запрацуе на поўную моц і там будуць гадаваць ужо болей за 46 тысяч свінняў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі