Сведкам у крымінальных працэсах дазволяць наймаць адвакатаў

Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў неабходнасць ліквідаваць прагал у заканадаўстве, які тычыцца правоў грамадзян, выступаючых сведкамі ў крымінальных працэсах. З адпаведнай прапановай у КС звярталіся сябры аб’яднання “Беларускі Хельсінскі камітэт”. Як адзначаюць праваабаронцы, на сведкаў пра крымінальных справах накладаюць шмат правоў і абавязкаў, таму гэтых асобам неабходная кваліфікаваная юрыдычная дапамога. Напрыклад, гэта тычыцца сітуацый, калі грамадзянін адмаўляецца сведчыць супраць сябе, сваёй сям’і, а таксама падчас падачы хадайніцтваў і скаргаў на органы, якія вядуць працэс.

Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН юрыст БХК Дзмітрый Чарных, права на адваката гарантуе сведкам артыкул 62 беларускай Канстытуцыі, а таксама шэраг міжнародных дамоваў, у якіх удзельнічае наша краіна. Тым не менш, у Крымінальна-працэсуальным кодэксе Беларусі гэтае палажэнне дагэтуль не рэгламентаванае.

2 ліпеня Канстытуцыйны суд пастанавіў, што Савет міністраў павінен падрыхтаваць законапраект аб унясенні адпаведных зменаў у заканадаўства і вынесці яго на галасаванне ў Палату прадстаўнікоў.

Праваабаронцы станоўча ацэньваюць рашэнне Канстытуцыйнага суда і спадзяюцца, што пасля такога новаўвядзення ў Беларусі стане меней выпадкаў, калі грамадзянін са статуса сведкі пераходзіць у статус падазраванага і нават абвінавачанага, бо даваў паказанні без суправаджэння адваката.

Фота: news21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі