Вы тут

Сусветны банк вырашыў не адмаўляцца ад "адукацыйнага" крэдыту для Беларусі

Сусветны банк абяцае, што грошы будуць траціць празрыста / Unsplash

Сусветны банк працягвае супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі. Так, поўным ходам ідзе рэалізацыя праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", у рамках якога СБ вылучае краіне 100 мільёнаў еўра.

На фоне палітычнага крызісу і санкцый супраць Беларусі многія міжнародныя інстытуты вырашылі згарнуць супрацоўніцтва з уладамі. Аднак не ўсе.

У пачатку ліпеня нямецкі юрыст Матыяс Бікхольц, а таксама прафесар Інстытута Еўрапейскага ўніверсітэта (EUI) Аляксандр Эткінд і прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта Элен Рутэн накіравалі ў беларускі офіс Сусветнага банка ліст з пытаннямі пра фінансаванне праекта ў Беларусі.

"Крэдытнае пагадненне BHEMP было падпісана 23 чэрвеня 2020 года. Такім чынам, усе рашэнні Сусветнага банка, звязаныя з праектам, строга рэгулююцца адпаведным юрыдычным пагадненнем і ўжывальнымі палітыкамі", — адказаў заяўнікам кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Геворг Саркісян.

Далей Саркісян пералічвае "механізмы празрыстасці" ў рамках рэалізацыі пагаднення: гаворка пра тое, што закупкі праекта публікуюцца і, прасцей кажучы, улады даюць справаздачу за кожную патрачаную капейку.

Таксама ён згадвае, што апошні раз Сусветны банк узаемадзейнічаў з беларускімі НДА па тэме ў лютым. Так што праект працягвае рэалізоўвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.