Сустрэча прадпрымальнікаў з чыноўнікамі не дала выніку, будзе страйк

Ніякіх канкрэтных прапановаў не пачулі на сённяшняй сустрэчы з дэпутатамі і чыноўнікамі лідэры прадпрымальніцкага руху. Акрамя старшыні парламенцкай камісіі па прамысловасці,
паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве
Анатоля Паўловіча, прысутнічалі намеснікі міністраў з некалькіх
міністэрстваў.

Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў лічыць,
што чыноўнікі і самі “не ведаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі”. Гарбачоў
і іншыя лідэры прадпрымальнікаў на сустрэчы заявілі, што пакуль не
будзе канкрэтных крокаў з боку ўладаў, яны не збіраюцца адступаць.

Прадпрымальнікі заявілі пра сваю гатоўнасць дамагацца адмены
прэзідэнцкага ўказа № 760 праз страйк.

Хартыя-97