“Сустрэцца не пашкодзіць”. Эксперты пра сустрэчу Зяленскага і Ціханоўскай

“Сустрэцца не пашкодзіць”. Эксперты пра сустрэчу Зяленскага і Ціханоўскай

Пытанне сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паўстае ўжо не першы раз. На фоне абвастрэння стасункаў украінцаў і беларусаў праз ракетныя ўдары, нанесеныя па Украіне з тэрыторыі Беларусі, гэтая тэма зноў пачала актыўна абмяркоўвацца ў грамадстве. Многія беларусы лічаць, што сустрэча Зяленскага з Ціханоўскай дапамагла б закрыць пытанне варожасці народаў.

Еўрарадыё запыталася ў экспертаў з абедзвюх краін, ці спрацавала б гэта, ці дазволіла б змяніць стаўленне ва ўкраінскім грамадстве да беларусаў.

На думку дырэктара ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магды, Зяленскаму не падабаецца, калі яму робяць такія прапановы, што ён павінен нешта зрабіць.

— Ёсць такі выраз “не кажыце, што мне рабіць, не буду казаць, куды вам ісці”. І Зяленскі яго прытрымліваецца. Але тое, што ў Кіеве арганізавана прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай, думаю, робіць такую сустрэчу рэалістычнай. Аднак, хутчэй, бліжэй да канца года, а не цяпер.

Заснавальнік і кіраўнік фонду салiдарнасцi Аляксей Лявончык гаворыць, што хваля хэйту беларусаў з боку ўкраінцаў сыдзе так ці інакш. 

— На працягу некалькіх дзён ці тыдняў сыдзе, калі не будзе доказаў таму, што гэта беларусы націскалі на кнопкі пускавых установак, а іх няма. І што не беларускія лётчыкі былі за штурваламі бамбавікоў, якія бамбілі ўкраінскія гарады. Гэтага таксама няма. То-бок інфармацыя “Гаюна” была перакручаная, што гэта менавіта беларускі дыспетчар сказаў "Мяккай пасадкі", калі бамбілі Кіеў. Гэта быў фэйк, але ўзнялася хваля. Яна, як і першая, сыдзе. 

Калі будзе сустрэча з Ціханоўскай, гэта, хутчэй за ўсё, дазволіць знізіць градус рыторыкі з боку яе прыхільнікаў. Іх шмат. Зяленскаму цяпер беларусы закідваюць дзве рэчы. Па-першае, яго прамова “зрабіце правільны выбар на рэферэндуме, вы можаце гэта змяніць”. Беларусы не маглі гэта змяніць, і выбар яны зрабіць не маглі. Не было такога выбару і магчымасці зменаў. Няведанне сітуацыі. Па-другое, сустрэча з Ціханоўскай, якая, па грамадскім перакананні, выбары выйграла. 

Калі Зяленскі, з аднаго боку, адмаўляецца сустракацца з Ціханоўскай, а з другога, той самы Падаляк або Арастовіч пачынаюць казаць нейкія рэчы, якія сведчаць аб адсутнасці ведаў аб беларускім грамадстве, пачынаюць гаварыць Аляксандр Рыгоравіч, дзесьці праскочыць слова прэзідэнт, ведаеце, якая гэта каша для сярэдняга беларуса? Мы тут, а яны там.

Сустрэцца з Ціханоўскай і перастаць называць Лукашэнку Аляксандрам Рыгоравічам, казаць, што мы будзем гандляваць з ім, калі што. Па меншай меры, не пашкодзіць.

Лукашэнка рыхтуе ўварванне ва Украіну? Як памірыць беларусаў і ўкраінцаў? / Дэбаты на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі