Вы тут

Супрацоўнікі ГУБАЗіК зноў "палявалі" ў раёне Нямігі

Байцы ГУБАЗіК на вуліцах вечаровага Мінска / Еўрарадыё

Увечары 23 верасня кіраўнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Мікалай Карпянкоў зноў вывеў сваіх супрацоўнікаў на вуліцы Мінска. 

Людзі ў цывільнай вопратцы і балаклавах або масках спярша прагналі групу пратэстоўцаў, а потым білі дубінкамі па машынах, якія сігналілі на Нямізе. 

Падчас сёлетніх акцыяў Карпянкоў праславіўся тым, што асабіста разбіў першую (і пакуль адзіную) вітрыну за ўвесь час пратэстаў. Ён выбіў шкляныя дзверы ў кавярні O'petit, куды забеглі пратэстоўцы, каб схавацца да хапуна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.