Супрацоўнік "Мазырсолі" памёр пасля таго, як з ім адмовіліся працягваць кантракт

Праверка на "Мазырсолі"

Праверка на "Мазырсолі" / "Жыццё Палесся"

На "Мазырсолі" памёр супрацоўнік пасля таго, як кіраўніцтва папярэдзіла, што з ім не працягнуць кантракт.

Як піша "Флагшток" са словаў знаёмых мужчыны, яму стала кепска пасля вымовы, атрыманай за паленне. "Прыняў блізка да сэрца", — кажуць калегі.

Вядома, што мужчына працаваў на прадпрыемстве шмат гадоў.

Цяперашні дырэктар прадпрыемства Уладзімір Дворнік увёў жорсткія меры супраць курцоў. Ён выдаў загад, каб той, хто не паліць на тэрыторыі завода, атрымліваў матэрыяльнае штомесячнае заахвочванне. Але адначасова дзейнічае калектыўная адказнасць: калі некага з брыгады зловяць на курэнні ў неналежным месцы, пакараюць усю брыгаду. Работнікаў кантралюе "камісія па культуры вытворчасці", якую ўзначальвае галоўны інжынер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі