Вы тут

Супрацоўніцу "Острова чистоты" затрымалі проста ў краме за ўдзел у пратэстах

Крама "Острова чистоты" / outleto.by, ілюстрацыйнае фота

Зранку 22 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дзвюх супрацоўніц крамы бытавой хіміі "Остров чистоты" ў мінскім мікрараёне Лошыца, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Гэта 26-гадовая Вікторыя Ганчарова і 34-гадовая Вольга Маліноўская. Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманні адбыліся з розніцай у гадзіну. 

Паведамляецца, што Ганчарову апазналі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня 2020-га. На гэтым фота пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. 

Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адправілі ў ізалятар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.