Супрацоўніца банка зняла з рахунку пенсіянеркі 6800 долараў і 700 еўра
![Супрацоўніца банка зняла з рахунку пенсіянеркі 6800 долараў і 700 еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/410370563ria600.jpg.webp?itok=iRBgvYRu)
У Асіповічах распачалі крымінальную справу ў адносінах былой супрацоўніцы банка, якая скрала з рахунку пенсіянеркі 6800 долараў і 700 еўра. Здарэнне адбылося ў 2012 годзе. Жанчына аформіла ад імя ўкладчыцы фіктыўнае расходнае плацёжнае даручэнне і расходныя валютныя ордэры, інфармуе БЕЛТА.
Крымінальную справу пачалі пасля праверкі, якую праводзіла аддзяленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Асіповіцкага РАУС. Артыкул — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Былой супрацоўніцы банка пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Дарэчы, праваахоўнікі не выключаюць, што могуць выявіцца і іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці жанчыны.
Фота: ria.ru