Супраць украінскіх нацыяналістаў хочуць рыхтаваць беларускіх баевікоў

Яны хочуць стварыць ваенна-патрыятычны лагер па выхаванні актыўнай моладзі, паведамляюць украінскія СМІ.  Пра гэта 25 снежня падчас круглага стала па выхадзе Украіны з палітычнага крызісу заявіў актывіст севастопальскай ячэйкі грамадскага руху "Украінскі выбар" Аляксандр Сіняўскі.





Сіняўскі падкрэсліў, што цяпер нацыяналістычнай партыі "Свабода" ўдаецца падаграваць падзеі на Еўрамайдане дзякуючы адмыслова падрыхтаваным байцам. У сувязі з гэтым ён прапанаваў стварыць у Севастопалі такі лагер, у якім змогуць вучыцца хлопцы з Беларусі і Расіі.





"Чаму ў "Свабоды"ёсць свае баевікі, а ў нас няма? Трэба стварыць ваенна-патрыятычныя лагеры, моладзь якіх будзе ведаць сваю гісторыю. Дзе будуць казакі, спартсмены, чэмпіёны. І прыдумаць ім адпаведную праграму. Там выхоўваць патрыятычную моладзь, фізічна здаровую, якая зможа ў патрэбны момант абараніць сваю дзяржаву. “Свабодаўцы", ісламісты і татары маюць такія свае лагеры", — патлумачыў сваю думку Сіняўскі.





Дарэчы, узначальвае “Украінскі выбар” вядомы палітык Віктар Медзвядчук. Па звестках украінскіх СМІ, Уладзімір Пуцін з'яўляецца хросным бацькам Дар'і — дачкі Медзведчука.





Фота — 1tv.ru