Супраць новага "аўтамабільнага" закона прагаласавалі 6 дэпутатаў

У ліку гэтых зменаў — увядзенне з 2014 гады дзяржпошліны на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. Паводле праекта закона новы падатак уводзіцца ў Беларусі з 1 студзеня 2014 года за допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. Ільготы па выплаце атрымаюць арганізацыі грамадскага транспарту і спецтранспарт, а таксама інваліды — уладальнікі аўта. Дадатковых ільготаў для пенсіянераў не прадугледжваецца. Мінфін разлічвае сабраць за кошт дарожнай пошліны 1,6 трлн рублёў.



Абмяркоўваючы законапраект, дэпутат Уладзіславаў Цыдзік, які раней узначальваў Камітэт Дзяржкантролю па Мінскай вобласці, выказаў сумневы ў неабходнасці такой пошліны. Ён падкрэсліў, што ідэя пра новы падатак з уладальнікаў аўто "неадназначна ўспрынятая" беларускім грамадствам, перадае interfax.by.



Іншыя парламентары адзначалі, што з уводам дзяржпошліны істотна ўзрасце нагрузка на банкаўскія ўстановы і падатковыя органы. Па іх словах, варта было б распрацаваць механізм электроннай выплаты дзяржпошліны, у тым ліку праз аплатныя тэрміналы. Дэпутаты таксама прапанавалі заканадаўча замацаваць прынцыпы чарговасці фінансавання тых ці іншых дарожных праектаў мясцовага значэння.



Аднак нягледзячы на ўсю крытыку супраць новага закона прагаласавалі толькі 6 чалавек, яшчэ 7 парламентароў ад галасавання ўстрымаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі