Супольнасць чыгуначнікаў: трафік эшалонаў у напрамку Украіны расце

Сообщество железнодорожников: трафик эшелонов в направлении Украины растёт

Нарастаюць тэмпы перакідання ваеннай тэхнікі да беларуска-ўкраінскай мяжы, расказалі Еўрарадыё ў Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. Нашы суразмоўцы кажуць, што перакідку тэхнікі пачалі планаваць яшчэ на мінулым тыдні.

“Пакуль няма звестак пра аб'ёмы ўзбраенняў і колькасць вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у гэтай перадыслакацыі. Але чыгуначны трафік воінскіх эшалонаў у напрамку Украіны расце з кожнымі суткамі", — сказалі Еўрарадыё ў Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі .

Раней УСУ Украіны заяўлялі, што не чакаюць наземнага наступу з Беларусі, аднак не выключаюць магчымасцяў правакацый на беларуска-ўкраінскай мяжы.

"Не выключаецца магчымасць узброеных правакацый з боку сіл спецыяльных аперацый Беларусі і Расіі, а таксама наймітаў з прыватных вайсковых кампаній на мяжы з Украінай для інспіравання антыўкраінскіх настрояў у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі