Пасля ўкраінскай атакі загарэўся склад Wildberries у Башкартастане

Склад у Чышмах

Склад у Чышмах / Exilenova+

Украіна атакавала беспілотнікамі яшчэ адзін склад Wildberries — гэтым разам у Чышмах (Башкартастан).

У кампаніі заяўляюць, быццам на гэтым складзе нічога не захоўвалася і з яго загадзя была праведзеная эвакуацыя.

Гэта як мінімум 18-ы пажар на складах Wildberries з 18 ліпеня. Менавіта з таго часу Украіна праводзіць атакі па лагістычных аб'ектах расійскага маркетплэйса. Украінскі бок заяўляе, што кампанія пастаўляе тавары вайсковага прызначэння.

Агулам страты кампаніі ўжо ацэньваюцца ў 6 млрд долараў. Як кажуць аналітыкі Data Insight, WB ужо страціў каля траціны складаў — пры гэтым найперш пацярпелі найбольш вялікія сховішчы.

На фоне сітуацыі Wildberries тэрмінова шукае вялікія склады ў іншых краінах, у тым ліку ў Беларусі і Казахстане.

Таксама ў Башкарстане атакаваны НПЗ "Газпрама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.