Вы тут

Суды працуюць ужо без выходных: чатырох студэнтаў адправілі на суткі

.

Увечары 5 сакавіка сілавікі ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб'яднанняў у бізнес-клубе "Імагуру" ў Мінску. Па звестках праваабаронцаў, было затрымаена не менш за 25 чалавек. 

Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. Але на некалькіх студэнтаў усё ж такі склалі пратаколы за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП, і адправілі на Акрэсціна, паведамляе тэлеграм-канал "Вясна" назірае

У панядзелак 8 сакавіка мінае 72 гадзіны з моманту затрымання студэнтаў, таму іх вырашылі судзіць у нядзелю. Паколькі Вярхоўны суд не паведаміў пра тое, што ў нядзелю будуць працаваць дзяжурныя суддзі, усе суды прайшлі ў закрытым рэжыме.

Уладзіслаў Калькоў, Соф'я Маргунова і Станіслаў Сянюкевіч атрымалі па 15 сутак арышту. Крысціна Міраненка была асуджана на 14 сутак. Судзілі студэнтаў у Цэнтральным і Кастрычніцкім судах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.