Суд Украіны дазволіў перадаць 4 арыштаваныя беларускія фуры на патрэбы УСУ

Суд Украіны дазволіў перадаць 4 арыштаваныя беларускія фуры на патрэбы УСУ

Чатыры фуры, што належаць беларускім прадпрыемствам, будуць скіраваны на падтрымку Узброеных Сіл Украіны, піша мясцовае выданне “Варіанти” са спасылкай на Львоўскую абласную пракуратуру.

Па заяве пракуратуры, грузавыя аўтамабілі знаходзіліся на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Львоўшчыны. У іх не было нумарных знакаў, а тэрміны дазволенага знаходжання на тэрыторыі Украіны былі пратэрмінаваны.

Агульны кошт вынятых грузавікоў — каля 100 тысяч еўра. Якім менавіта прадпрыемствам належалі арыштаваныя фуры, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі