Суд у Свіслачы: 4,5 млн штрафу за ўдзел у акцыі памяці братоў Каліноўскіх

Суд у Свіслачы: 4,5 млн штрафу за ўдзел у акцыі памяці братоў Каліноўскіх

У Свіслачы на Гродзеншчыне адбыўся суд над удзельнікам традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх ды паўстанцаў 1863 года. Юрыя Глебіка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і аштрафавалі на 4,5 млн рублёў. Міліцыянеры сведчылі, што Глебік трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг і прамаўляў каля помнікаў. Пры гэтым гаворкі пра парушэнне грамадскага парадку не было, адзначае Радыё Свабода.

Абодва правахоўнікі, якія выступалі ў судзе ў якасці сведак, заявілі, што бел-чырвона-белы сцяг забаронены ў Беларусі. І гэта пасля шматлікіх заяваў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, што такой забароны няма.

Дарэчы, летась за ўдзел у акцыі па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года былі асуджаныя 18 чалавек. Сёлета адміністрацыйныя справы былі заведзеныя таксама на Уладзіміра Хільмановіча і Віктара Сазонава.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі