Суд у Расіі прызнаў Meta "экстрэмісцкай арганізацыяй"

Цвярскі раённы суд Масквы аб'явіў амерыканскую кампанію Meta (яна валодае Facebook і Instagram) "экстрэмісцкай арганізацыяй". Гэтае рашэнне "падлягае да выканання неадкладна". Іск у суд падавала Генпракуратура Расіі.

Facebook і Instagram у РФ забаронены. Прэтэнзій да WhatsApp (уладальнікам таксама з'яўляецца Meta) у расійскіх уладаў пакуль няма.

Раней Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Meta аб "публічных закліках да экстрэмізму". 4 сакавіка ў РФ заблакавалі Facebook, а 14 сакавіка — Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.