Суд у Гаазе пастанавіў: Расія выплаціць уладальнікам ЮКАСа $50 млрд

Страты ўладальнікаў кампаніі суд ацаніў у 50 мільярдаў долараў. Выплаціць кампенсацыю Расія павінная да 15 студзеня 2015 года, пасля гэтага будуць налічвацца адсоткі, паведамляюць СМІ.

На абскарджанне Расія атрымала 10 дзён. Кіраўнік расійсакага МЗС Сяргей Лаўроў ужо заявіў, што Масква скарыстаецца ўсімі даступнымі сродкамі, каб аспрэчыць гэтае судовае рашэнне.

Расію прызналі вінаватай у парушэнні Энергетычнай хартыі праз фактычную экспрапрыяцыю кампаніі ЮКАС. Расійскі бок падчас працэсу настойваў на тым, што Энергетычная хартыя не можа прымяняцца. Хаця прэм'ер Віктар Чарнамырдзін падпісваў дакумент у 1994 годзе, але пры гэтым хартыя не была ратыфікаваная парламентам.

Дарэчы, 31 ліпеня чакаецца, што Еўрапейскі суд па правах чалавека  абвесціць сваё рашэнне па справе "ЮКАС супраць Расіі". Пазоў быў пададзены ад імя ўсіх акцыянераў кампаніі і разглядаецца асобна ад пазову, які быў пададзены ў Гаагскі суд.

Фота — nextranks.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі