Суд прызнаў экстрэмісцкім фільм блогера пра Лукашэнку

Суд прызнаў экстрэмісцкім фільм блогера пра Лукашэнку

Фільм блогера Сцяпана Пуцілы / Святлова "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы" прызнаны экстрэмісцкім. Адпаведнае рашэнне прыняў 21 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска, піша TUT.by са спасылкай на Вярхоўны суд Беларусі. 

Спіс усіх экстрэмісцкіх матэрыялаў публікуецца на сайце Мінінфарма. Фільма блогера там пакуль што няма. 

Фільм "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы" быў апублікаваны на YouTube 25 кастрычніка. Да сёння яго паглядзелі ўжо амаль 1,9 мільёна чалавек. Сам фільм пакуль што не складана знайсці ў інтэрнэце.

У рэспубліканскую экспертную камісію паступіла заява з нагоды гэтага фільма. Хто быў аўтарам звароту, невядома. Пасяджэнне камісіі адбылося на пачатку лістапада. 

Адзін з чальцоў камісіі ананімна распавёў парталу TUT.by пра абмеркаванне стужкі пра Лукашэнку: "У фільме назіралася з'ява "выяўленая нядобразычлівасць". Мы паглядзелі фільм, былі дыскусіі з гэтай нагоды, меркаванні былі рознымі, хтосьці лічыў яго экстрэмісцкім, хтосьці не. Спрэчка была па дэталях, а не па ўсім фільме. Дыскусія бывае заўсёды, гэта натуральна".

Калі фільм прызнаецца экстрэмісцкім, існуе спецыяльная працэдура яго блакавання. Гэтым займаецца Міністэрства інфармацыі.

Нават калі фільм будзе існаваць у адкрытым доступе ў інтэрнэце, яго перапост да сябе на старонку ў сацсетках пагражае адміністрацыйнай адказнасцю. За распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прадугледжаны штраф або адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі