Суд па справе Андрэя Гайдукова пачнецца 12 чэрвеня а 10-й

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык 30 траўня паведаміў, што паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Аднак афіцыйнага рашэння суда па гэтым пытанні пакуль няма.



Праваабаронцы "Вясны" і Беларускага хельсінскага камітэта выступілі з сумеснай заявай. Яны заклікаюць кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разгляду. Маці актывіста таксама настойвае на тым, каб судовы працэс быў адкрытым.



Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай ужо 7 месяцаў, нагадвае праваабарончы сайт "Вясна". Паводле КДБ, хлопца затрымалі нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". Па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі