Суд над Паўлам Севярынцам перанесены на 21 жніўня

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык. Паводле яго слоў, суддзя Маскоўскага раёна Брэста адмовілася разглядаць справу і адправіла пратакол на дапрацоўку. На дадзены момант міліцыянты наноў складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ноч палітык правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд прызначаны на 15.30.

Нагадаем, Павел Севярынец, а таксама яшчэ 30 грамадскіх актывістаў былі затрыманыя ўчора ў офісе брэсцкай філіі Партыі БНФ падчас прэзентацыі кнігі палітыка “Лісты з лесу”. Позна ўвечары ўсіх адпусцілі, прызначыўшы суд на 22 жніўня.

Севярынцу ўручылі позву, каб ён сёння прыйшоў у аддзяленне міліцыі Маскоўскага раёна Брэста. Адтуль палітыка павезлі адразу ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі