Ірыну Халіп вызвалілі ад пакарання (трансляцыя з суда, фота, відэа)

Суд над Ірынай Халіп (фотарэпартаж)

Суд над журналісткай праходзіў 19 ліпеня ў Партызанскім раёне Мінска.

"Сёння я ўпершыню за два гады змагу прыйсці дадому пазней за дзесяць гадзінаў увечары, — не хавае радасці пасля абвяшчэння прысуду Ірына Халіп— Ніякіх планаў у мяне пакуль што няма, але, вядома, хачу адзначыць вызваленне. Хаця, нават, не ведаю, а якой гадзіне ў Мінску закрываюцца кавярні і бары..."

Нагадаем, у траўні 2011 года Ірына Халіп — журналістка "Новай газеты" і жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава — прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Інспектары, якія сачылі за тым, як Ірына Халіп прытрымліваецца рэжыму адтэрміноўкі, абвясцілі, што не маюць заўвагаў да журналісткі. Суддзя сыйшла, каб прыняць рашэнне па яе справе.

Ірына Халіп атрымала папярэджанне за непавагу да суда. Суддзя папярэдзіла журналістку пра адміністрацыйную адказнасць за непавагу да суда.

Хадайніцтва аб адхіленні суддзі і пракурора не задаволеныя, яны застаюцца на працэсе. Суддзя забараніла фота- і відэаздымкі, пасля чаго ўсіх (не толькі журналістаў, але і дыпламатаў, і сваякоў Ірыны Халіп) вывелі з залы суда.

Ірына Халіп: на суд апранулася зручна, але ніякіх рэчаў не брала

Суд над Ірынай Халіп праходзіць у закрытым рэжыме. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, перад пачаткам працэсу ў залу зайшло шмат журналістаў. Сакратар загадала ім выйсці, але адвакат запярэчыла, што толькі суддзя можа прыняць рашэнне аб нядопуску карэспандэнтаў на працэс.

За паўгадзіны разгляду справы адвакат Ірыны атрымала ўжо 2 папярэджанні.


Пасля гэтага сакратар сышла, а суддзя выклікала Ірыну Халіп разам з адвакатам да сябе ў кабінет. Па сутнасці, працэс праходзіць у закрытым рэжыме: журналісты, сваякі і сябры Ірыны знаходзяцца ў зале, а сама Халіп у кабінеце суддзі.

 

Журналістка запатрабавала адвод суддзі і пракурора.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, у траўні 2011 года была прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Адтэрміноўка мінае 21 ліпеня. Таму сённяшні суд павінен вырашыць: вызваліць яе, адправіць у калонію ці пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

13 лютага Халіп дазволілі выезд у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам і ў Расію для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах “Новай газеты”, дзе яна працуе. Яна вярнулася ў Беларусь 3 красавіка, у адведзены нагляднымі органамі тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі