Суд над былым кіраўніком “Белнафтахіма” А.Бароўскім пачнецца 12 лютага

Пачатак судовага разбору па справе былога кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага прызначаны на 12 лютага, паведамілі афіцыйныя крыніцы.
Аднак, у самім Вярхоўным судзе не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю. Нагадаем, Бароўскі быў затрыманы 29 траўня мінулага года.

У прыватнасці, у дачыненні да былога кіраўніка канцэрна распачаты крымінальныя справы за крадзеж у асабліва буйным памеры, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і наўмыснае выданне звестак, якія ўяўляюць сабою службовую тайну.

Злачынная дзейнасць тычылася аперацый пры закупцы і рэалізацыі нафтапрадуктаў. Па інфармацыі генпракуратуры, Бароўскі прычыніў урон на 1 мільён 600 тысяч долараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі