Суд над Андрэем Гайдуковым працягнецца ў чацвер

Нагадаем, грамадскага актывіста з Наваполацку Андрэя Гайдукова вінавацяць у “навязванні Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША і ў закліках да кропкавых санкцыяў”. За здраду радзіме хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.

У першы дзень трапіць у залу судовага пасяджэння не здолелі не толькі журналісты, праваабаронцы ды актывісты апазіцыі, але і сваякі Андрэя Гайдукова ды дыпламаты.

Віцебскі суд: Увесь працэс над “шпіёнам” Гайдуковым будзе закрытым

Адвакаты распавялі маці Гайдукова пра першы дзень суду вельмі мала. "Яшчэ, сказалі, яму цяжка гаварыць пасля прастуды, яшчэ кашляе, але трымаецца добра. Стараецца гаварыць пераканаўча. Я спадзяюся, адвакаты яго абароняць", — цытуе словы Вольгі Гайдуковай Радыё Свабода.
 

Някляеў: Апазіцыянераў ужо будуць судзіць не за мацюкі, а за здраду радзіме

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі