Суд над Аксанай Зарэцкай і Багданам Караўцом пачнецца 10 сакавіка

Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё
Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы эксперткі па этыкеце Аксаны Зарэцкай і заснавальніка кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат" Багдана Караўца, паведамляе ПЦ "Вясна".

Палітвязняў вінавацяць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Разглядаць іх справу будзе суддзя Кацярына Мурашка.

Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуролаг, магістарка педагогікі. У яе двое дзяцей. Аксану затрымалі напрыканцы снежня 2022 года.

Суд над Аксанай Зарэцкай і Багданам Караўцом пачнецца 10 сакавіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі