Суд Лівіі ануляваў прысуд траім грамадзянам Беларусі

Нагадаем, усіх іх затрымалі ў жніўні 2011 года лівійскія паўстанцы, якія змагаліся супраць рэжыму Кадафі. Беларусам, украінцам і расіянам выставілі абвінавачанне, як саўдзельнікам былых уладаў (яны, нібыта, аднаўлялі вайсковую тэхніку). Самі затрыманыя казалі, што былі завербаваныя для нафтаразведкі. Калі расіянін атрымаў пажыццёвае зняволенне, дык усе астатнія, у тым ліку і беларусы, былі асуджаныя на 10 гадоў зняволення.



Пра адмену прысуду ваеннага суда па выніках разгляду апеляцыі стала вядома ў сераду. Справу перададуць у грамадзянскі суд. Праз некалькі дзён стане вядома, якое абвінавачанне ён выставіць беларусам, інфармуе "Интерфакс-Запад".



МЗС Беларусі вітае рашэнне аб ануляванні прысуда грамадзянам нашай краіны.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі