Траіх беларусаў у Лівіі асудзілі на 10 гадоў зняволення

Нагадаем, што ў жніўні мінулага года лівійскія паўстанцы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расіі. Усёй групе выставілі абвінавачванне ў аднаўленні вайсковай тэхнікі, якую рэжым Кадафі выкарыстоўваў для "знішчэння лівійскага народа". Самі затрыманыя кажуць, што былі завербаваныя для нафтаразведкі.

Беларусы, украінцы і расіяне сёння былі асуджаныя на дзесяць гадоў зняволення з папраўчымі працамі. Расіяніна, якога абвінавачваюць у каардынацыі групы, асудзілі на пажыццёвае зняволенне, паведамляе РІА "Новости".

На мінулым тыдні МЗС Беларусі паведаміў, што ў Лівіі знаходзяцца за кратамі чацвёра грамадзян нашай краіны. Аднаму з іх не было выстаўленае абвінавачанне. Ці чакае яго суд, пакуль невядома.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі