МЗС: У Лівіі затрымалі не трох, а чатырох беларусаў

Пра гэта ў аўторак паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Аляксандр Астроўскі:

120522 Astrouski.mp3

"Затрыманыя чацвёра беларускіх грамадзян. Затрыманыя рознымі ваенізаванымі фармаваннямі. У адным месцы знаходзяцца трое, разам з расіянамі і ўкраінцамі. І ў іншым знаходзіцца яшчэ адзін — разам з украінцам. Умовы няважныя. Яны знаходзяцца ў прыстасаваных памяшканнях — спартовай зале і сталовай".

Паводле яго слоў, супрацоўнікі беларускай амбасады ў Лівіі наведваюць затрыманых два разы на тыдзень, забяспечваюць іх лекамі, даюць магчымасць патэлефанаваць сваякам на радзіму.

Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 4 чэрвеня.

Нагадаем, што ў жніўні мінулага года лівійскія паўстанцы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расіі. Усёй групе выставілі абвінавачванне ў аднаўленні вайсковай тэхнікі, якую рэжым Кадафі выкарыстоўваў для "знішчэння лівійскага народа". Самі затрыманыя кажуць, што былі завербаваныя для нафтаразведкі.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі