Суд апраўдаў беларусаў, якія падарвалі ізраільскіх мафіёзі

Акруговы суд Тэль-Авіва ў чацвер, 25 верасня, апраўдаў чатырох грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Іх вінавацілі ў спробе забойства ізраільскіх крымінальных аўтарытэтаў – братоў Якава і Нісіма Альперонаў і Шуні Габрыэлі. Беларусаў падазравалі ў тым, што яны па замове ў 2004 годзе падклалі выбуховае прыстасаванне ў аўтамабіль братоў Альперонаў. Бомба здетанавала адвольна і, на шчасце, інцыдэнт абыйшоўся без ахвяр.

Суддзя палічыў недастатковымі доказы таго, што Валеры Навіцкі, Сяргей Сасулькін, Андрэй Каручук і Юры Вярбоеў увайшлі ў злачынную змову і наняліся ажыццявіць замах.

Суд прызнаў за імі толькі віну ў парушэнні візавага рэжыму, у незаконным захоўванні і вытворчасці зброі, выкарыстанні падробленых дакументаў, і аказанні процідзеяння супрацоўнікам паліцыі, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў.

MIGnews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі