Суд адмовіў фігурантам “справы патрыётаў” у кампенсацыі маральнай шкоды

Суд адмовіў фігурантам “справы патрыётаў” у кампенсацыі маральнай шкоды

Суд адмовіў фігурантам “справы патрыётаў” у кампенсацыі маральнай шкоды. Віктар Данілаў, Андрэй Дундукоў, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Мароз падавалі калектыўны іск да Міністэрства фінансаў (яго памер складаў 100 тысяч рублёў кожнаму). Іх справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. Ён палічыў неабгрунтаванымі прэтэнзіі, адрасаваныя Следчаму камітэту і КДБ, на той падставе, што следчыя не прымалі пастановы аб незаконнасці прыцягнення згаданых асоб да адказнасці, інфармуе Радыё Свабода.

У судзе фігуранты “справы патрыётаў” казалі, што некалькі месяцаў знаходжання за кратамі яны атрымалі маральную шкоду, у іх пагоршыўся стан здароўя. З’явіліся і іншыя праблемы — страта працы, страты ў прафесійнай рэпутацыі. Прадстаўнік Міністэрства фінансаў іск не прызнаў.

Віктар Данілаў, Андрэй Дундукоў, Сяргей Стрыбульскі і Віктар Мароз былі затрыманыя ў сакавіку — у пачатку красавіка 2017 года (агулам КДБ затрымаў каля 30 чалавек). Спачатку іх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, пасля — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. У пачатку лета хлопцаў вызвалілі. У канцы лістапада мінулага года справа была канчаткова закрытая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі