Стывен Тайлер не збіраецца пакідаць Aerosmith

Вакаліст бостанскай хард-рок каманды Aerosmith Стывен Тайлер заявіў, што ён не збіраўся пакідаць калектыў. Гэта адбылося яго падчас выступу на адной пляцоўцы з калегам па гурце гітарыстам Джо Пэры і яго сольным праектам Joe Perry Project. Шоў адбылося ў Н’ю-Ёрку 10 лістапада.

Часопіс Classic Rock паведамляе, што фронтмэн Aerosmith як толькі выйшаў на сцэну, адразу паспяшаўся запэўніць публіку ў ілжывасці інфармацыі аб яго сыходзе з гурта. Астатнія ўдзельнікі амерыканскага калектыву пакуль не пракаментавалі заяву вакаліста.

На адной сцэне ў Н’ю-Ёрку Стывен Тайлер і Джо Пэры выканалі хіт гурта Aerosmith  "Walk This Way". Ці быў сумесны выступ запланаваны, не ўдакладняецца.

Нагадаем, першымі пра сыход Тайлера з Aerosmith паведамілі журналісты Classic Rock. 4-га лістапада выданне апублікавала інтэрв'ю з вакалістам бостанскай каманды, які заявіў пра намер пачаць сольную кар'еру. Пазней высветлілася, што музыка перастаў выходзіць на сувязь са сваімі калегамі па Aerosmith яшчэ 1-га лістапада, пасля шоў калектыву ў Абу-Дабі. Гэтая акалічнасць паставіла ў тупік ўдзельнікаў Aerosmith і прывяла да думкі пра сыход нязменнага вакаліста.

Фота: www.shoq.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі